У матчы групавой стадыі чэмпіянату свету-2016 Беларусь прайграла Венгрыі (2:5).
iihf.com
Такім чынам, беларусы і венгры займаюць шостае і пятае месца адпаведна. У абодвух зборных па тры балы.
Заключны матч на ЧС-2016 Беларусь правядзе з Францыяй (аўторак, 17 мая). У выпадку перамогі нашай каманды і ў выпадку калі каманда Венгрыі прайграе Германіі ў асноўны час, то наша каманда захавае месца ў эліце.
Аднак калі Венгрыя 16 мая пераможа Германію ў асноўны час, то яна захавае прапіску ў эліце. А гульня Беларусь — Францыя 17 мая тады не будзе мець сэнсу для нашай каманды.





