На Камернай сцэне тэатра ў выкананні артыстаў-купалаўцаў прагучаць вершы чатырох пакаленняў беларускіх паэтаў, ад класікаў і да нашых з Вамі сучаснікаў.

У жывым музычным суправаджэнні на Камернай сцэне тэатра можна будзе паслухаць паэзію Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Ігната Канчэўскага, Ніны Мацяш, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, Галіны Дубянецкай, Алега Мінкіна, Алеся Разанава, Анатоля Сыса, Таццяны Сапач, Андрэя Хадановіча, Марыйкі Мартысевіч, Уладзя Лянкевіча, Антона Рудака і шмат іншых напраўду вартых твораў ад выбітных беларускіх творцаў. Мы б хацелі далучыцца да сусветнай музейнай акцыі і зладзіць для нашых гледачоў і прыхільнікаў травеньскую ноч паэзіі чыстай красы, а таксама звярнуцца да славутых чытальніцкіх традыцый Купалаўскага тэатра.

Запрашаем Вас а 21.00 на Камерную сцэну тэатра. Уваход вольны! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?