iihf.com
Галоўны трэнер зборнай Венгрыі Рыч Чарнамаз пракаментаваў перамогу над Беларуссю, якая падарыла яго камандзе шанец захаваць прапіску ў элітным дывізіёне чэмпіянату свету.
— Наша сённяшняя каманда ўжо не тая, што гуляла ўчора ці ў іншых папярэдніх матчах. Настрой гульцоў змяніўся, яны сталі гуляць правільна ўвесь матч. У першым перыядзе нам пашанцавала, бо было шмат выдаленняў за недысцыплінаваных гульню, што перашкаджала нам ўвесь турнір.
Мы сёння ўвайшлі ў гісторыю, цяпер у нас ёсць шанец застацца ў эліце, у залежнасці ад вынікаў апошніх матчаў. Але каманда стала нашмат больш упэўнена. Гульцы разумелі, што шанец у іх толькі адзін, і гулялі адпаведна.
- Наколькі важная гэтая перамога для фанатаў у Венгрыі?
- Вельмі важная. Гэта падобна на леташнюю гульню, калі мы прабіліся ў эліту, гол быў забіты сапраўды гэтак жа. У Венгрыі хутка расце цікавасць да хакея, у тым ліку і ў спонсараў.





