У нядзелю, 15 мая, мы апублікавалі матэрыял пра тое, як «вайскова-патрыятычныя» клубы пры Віцебскай епархіі адпраўлялі школьнікаў з Талачына, Друцка і Віцебска на ваенна-палявыя зборы ў Расіі пад кіраўніцтвам неанацыстаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Данбасе.

Сябры «ваенна-патрыятычных» клубаў Віцебскай епархіі (у цэнтры) на зборах у Падмаскоўі.

Сябры «ваенна-патрыятычных» клубаў Віцебскай епархіі (у цэнтры) на зборах у Падмаскоўі.

З просьбай патлумачыць, як так выйшла, мы звярнуліся да протаіерэя Аляксандра Кавалёва — кіраўніка аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі.

«Якія неанацысты? Напісаць і сфатаграфаваць можна што заўгодна, — адказаў ён. — Што да Мільчакова… А вы можаце на 100% пацвердзіць усё гэта? Калі б я верыў усяму таму, што бачу ў інтэрнэце і тэлебачанні, то ведаеце, я б даўно з глузду з'ехаў», — сказаў Кавалёў.

На ягоную думку, усё напісанае — фэйк, створаны з мэтай «разладу».

Протаіерэй Аляксандр Кавалёў. Фота vitprav.by.

Протаіерэй Аляксандр Кавалёў. Фота vitprav.by.

«Чаму вам гэта так не падабаецца? Косткай у горле ў вас тэма гэтая стаіць, — лічыць протаіерэй. — Ёсць ваенна-патрыятычныя клубы, яны павінны сустракацца адзін з адным, яны павінны разам спаборнічаць, гэтыя дзеці. Усё ў межах закону. А тое, пра што вы пішаце, гэта адмыслова каб гэтага не было. Але гэта будзе, разумееце, усё роўна гэта будзе», — сказаў Кавалёў. 

«Я не пра фашыстаў кажу. Пра тое, што ваенна-патрыятычныя клубы былі, ёсць і будуць. Пад апекай казакоў, пад апекай былых вайскоўцаў, разумееце. Мы ездзілі ў Расію, ездзім і будзем ездзіць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?