У інтэрнэце набірае папулярнасць відэа, дзе замарожаную рыбу паклалі ў ваду і яна ажыла.

Шмат карыстальнікаў пішуць, што відэа — фэйк, але ў інтэрнэце ёсць падобнае відэа, выкладзенае год таму.

На інтэрнэт-форумах сцвярджаюць, што пасля замарозкі могуць ажыць толькі карп і карась. Узімку, калі няма ежы, яны такім спосабам упадаюць у спячку і замярзаюць. Увесну яны ажываюць. Таксама на такія цуды здольныя рапухі і трытоны, а таксама і іншыя рыбкі — гальян, ратан. Падчас поўнай замарозкі органы рыбы перастаюць функцыянаваць. Пасля размарозкі па целе прабягае электрычны імпульс і сэрца пачынае біцца. Сапраўднасць гэтых відэа пацвярджае яшчэ тое, што рыбы — хладнакроўныя.

А як вы лічыце, ці магчыма такое?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?