У сеціве апублікаваны першы тызер сіквела «На ігле» (Trainspotting). Характэрна, што ў размешчаным на YouTube роліку, выкарыстаныя кадры арыгінальнай стужкі Дэні Бойла 1995 года.

Тызерам яго стваральнікі вырашылі адзначыць старт здымак стужкі, які быў дадзены 16 мая.

У відэа назва новай стужкі заяўленая як «Т2». У сіквеле з'явяцца акцёры арыгінальнай стужкі: Юэн Макгрэгар, Юэн Брэмнер, Джоні Лі Мілер і Роберт Карлайл.

У аснове сіквела «На ігле», як і ў аснове арыгінальнай стужкі, ляжыць твор шатландскага пісьменніка Ірвіна Уэлша. На гэты раз гаворка ідзе пра раман «Порна», апублікаваны ў 2002 годзе. Нагадаем, арыгінальная стужка была знятая паводле аднайменнага дэбютнага рамана Уэлша, напісанага ў 1993 годзе.

Прэм'ера працягу фільма намечаная на студзень 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0