Французскі модны дом Louis Vuitton выпусціў новую мадэль гадзінніка Escale Spin Time. У ім няма стрэлак, а на цыферблаце намаляваныя мініяцюрныя марскія сцягі. Пра гэта паведамляе Luxurylaunches.

Louis Vuitton

Сцягі намаляваныя на невялікіх кубіках, адзін з якіх круціцца і паказвае гадзіну, за хвіліны адказвае стрэлка, выкананая на манер спідометра. Мадэль выканана ў двух варыянтах: з ружовага золата або белага золата з тытанам. Запас ходу гадзінніка складае 42 гадзіны, мадэль прадаецца з раменьчыкам са скуры алігатара.

Цана на гадзіннік пакуль не названая, у продаж ён павінен паступіць да канца года.

Louis Vuitton - кампанія, заснаваная ў 1854 годзе ў Францыі майстрам па вырабе куфраў і дарожных торбаў Луі Вюітонам. Спецыялізуецца на вытворчасці аксесуараў, адзення, абутку, гадзін і ювелірных упрыгожванняў для мужчын і жанчын. У цяперашні час кампанія з'яўляецца часткай міжнароднага холдынгу LVMH.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
11.06.1995 / 15:44
Местная "Электроника" освоила производство часов без стрелок еще в прошлом тысячелетии !
0
Каментатар / Адказаць
07.06.1995 / 01:40
НАМ ТАК НЕ ЖИТЬ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру