Выяўленая ў чацвер тэрарыстычная групоўка ў Дзюсельдорфе на самай справе была большай. Пра гэта паведамляе выданне Spiegel Online.

Да гэтага часу было вядома, што чацвёра маладых сірыйцаў атрымалі заданне здзейсніць тэракт. Яны прыбылі ў Германію як уцекачы Балканскім шляхам.

Трое з іх былі затрыманыя ў чацвер, чацвёрты - у лютым у Францыі. Ён распавёў следству, што іншыя баевікі павінны былі далучыцца да іх пазней.

У Дзюсельдорфе двое ісламістаў павінны былі падарваць сябе ў старой частцы горада, іншыя баевікі павінны былі здзейсніць атаку з ужываннем агнястрэльнай зброі і выбухоўкі, забіўшы як мага больш людзей.

Паліцыя Германіі вяла назіранне за падазраванымі некалькі месяцаў. Пасля таго, як адзін з ісламістаў захацеў з'ехаць з краіны, у паліцыі вырашылі дзейнічаць, баючыся страціць яго з поля зроку ці ж дазволіць яму прывезці ў краіну дадатковых тэрарыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?