Паліна Барадачова два гады адвучылася ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але кінула яго. Зараз працуе мадэллю.
Аздабленне сцэны было прасякнута матывамі ВКЛ і шляхетнасці. Не заўсёды, але гэта прыемна здзівіла.
VIP-персоны сярод гледачоў конкурсу.
Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава (у цэнтры), міністр культуры Барыс Святлоў (злева) і старшыня ФПБ Міхаіл Арда (за Качанавай).
Гледачоў і ўдзельніц конкурсу прывітаў са сцэны Аляксандр Лукашэнка.
Выхад удзельніц «Міс Беларусь 2016» адбываўся ў строях з нацыянальнымі матывамі. На фота «Міс топ-мадэль» Паліна Пімахіна.
Адным з цвікоў дэфіле быў выхад фіналістак у строях розных эпох: ад старажытнаславянскіх да шляхецкіх часоў ВКЛ і Барбары Радзівіл.
«Першая Віцэ-Міс» Саўчук Кацярына падчас дэфіле ў купальніках.
№7 Марыя Лабанава - «Міс фота».
«Другая Віцэ-Міс» - Анастасія Сарока.
№14 - «Міс сяброўства» Анастасія Ісакава.
«Міс топ-мадэль» - Паліна Пімахіна падчас дэфіле ў купальніках.
«Міс Беларусь 2016» - Паліна Барадачова.
Паліна сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе «Міс свету».