#яНеБоюсьСказати — кампанію з такім тэгам запусціла ўкраінская журналістка Настасся Мельнічэнка.
Яна напісала ў фэйсбуку прыклады сэксуальнага і фізічнага гвалту, якія былі ў яе жыцці — ад 6-гадовага да дарослага ўзросту.
Мельнічэнка заклікала жанчын дзяліцца сваімі гісторыямі, каб прыцягнуць увагу да праблемы хатняга, сэксуальнага, псіхалагічнага гвалту і іншых праяваў агрэсіі ў адносінах да жанчын. Пазней яна адрэдагавала тэкст, дадаўшы заклік да мужчын таксама дзяліцца сваім досведам.
Кампанію падхапіў расійскі інтэрнэт з тэгам #яНеБоюсьСказать.