Чытач «Нашай Нівы» Арцём усхваляваны падабенствам майкі прадпрыемства «Світанка» і творчасцю рэпера Снуп Дога (Snoop Dogg).

«У свой час я ўбачыў навіну пра тое, што Снуп Дог дзякуючы беларускім дызайнерам зрабіў майкі пра Беларусь і пасля зрабіў замову. Саколка прыйшла з Амерыкі і каштавала $30 без уліку дастаўкі. Я насіў яе на вуліцах і быў цвёрда перакананы, што яна ўнікальная. Аднак пасля ўбачыў у фэйсбуку такую самую майку ад «Світанка» і быў надзвычай здзіўлены. Звязаўся з хлопцамі-дызайнерамі з Myhoodisgood, і яны былі здзіўлены не менш за мяне. Крадзеж дызайна відавочны!», — расказаў Арцём.

Што ж, параўнайце дызайн самі.

Вось такую майку прадавалі ў амерыканскай інтэрнэт-краме рэпера Snoop Dogg:

А вось так выглядае «адказ» ад «Світанка»:

Карэспандэнту «НН» пакуль што не ўдалося атрымаць каментар ад прадстаўнікоў «Світанка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?