Фота grushevskogo5.com.

Фота grushevskogo5.com.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, 32-гадовая жанчына шукала дзяўчат як сама, так і з дапамогай саўдзельнікаў. Яна здолела ўцягнуць у незаконны бізнэс некалькі дзясяткаў беларусак.

Сама фігурантка справы пачынала сваю кар’еру менавіта як прастытутка, а потым занялася падборам новых кадраў.

Яна размаўляла з дзяўчатамі праз інтэрнет, па тэлефоне і сустракалася асабіста — абяцала ім добры заробак. Затым яна вывозіла ў Маскву новых путанаў, якія жылі ў спецыяльна арандаваных кватэрах і аддавалі сваёй «гаспадыні» 60% ад свайго заробку.

Яе дзеянні кваліфікавалі як заняткі прастытуцыяй і стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй (арт.171 КК Беларусі), а таксама ўцягванне ў заняткі прастытуцыяй (арт. 171-1 КК).

Жанчына актыўна супрацоўнічала са следствам і да таго ж мае малалетняе дзіця, таму на час разбору справы з яе ўзялі толькі падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0