Сёння ў Маладзечне прайшоў адкладзены матч 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ ў гасцях перамог «Іслач» з лікам 3:1.
Двойчы вызначыўся Віталь Радзівонаў (45-я, 46-я), ён забіў ужо 101 мяч у складзе БАТЭ, адзін гол сёння на рахунку Аляксандра Валадзько. У «Іслачы» вызначыўся Дзмітрый Макар.
Такім чынам першы круг чэмпіянату Беларусі скончаны.
Пасля 15 тураў: БАТЭ — 35, Шахцёр — 27, Дынама Мінск — 26, Мінск — 25, Крумкачы — 24, Гарадзея — 22, Іслач — 21, Тарпеда-БелАЗ, Граніт — 20, Віцебск, Славія — 19, Белшына — 17, Дынама Брэст — 15, Нафтан, Слуцк — 14, Нёман — 10.
Другі круг стартуе 29 ліпеня.