Фота прэс-службы Мінабароны Расіі.
Масавае звальненне адбылося адразу пасля правядзення калегіі Міністэрства абароны па выніках праверкі флота ў маі і чэрвені, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на адмірала Уладзіміра Камаедава, старшыню камітэта па абароне Дзярждумы.
«Там былі такія рэчы, якія я прэсе не магу сказаць, але ўсё звязана з баявой гатоўнасцю. Пад указ прэзідэнта патрапілі 36 чалавек. Знялі з пасадаў камандуючага, начальніка штаба, начальніка аператыўнага аддзелу штаба флоту, камандзіра ваенна-марской базы і іншых», — сказаў адмірал.
Балтыйскі флот мае дзве ваенна-марскія базы: Балтыйскую (у горадзе Балтыйску Калінінградскай вобласці) і Ленінградскую (з пунктамі і партамі вакол Санкт-Пецярбургу).
Адкрыліся таксама факты махлярства з харчаваннем асабовага складу.
Узбудзілі крымінальную справу.
Камандаванне флота «рэгулярна дэзынфармавала кіраўніцтва пра рэальны стан спраў», паведамілі крыніцы Ленты.ру.
Камандваў БФ віцэ-адмірал Віктар Краўчук. Цяпер яго змяніў віцэ-адмірал Аляксандр Насатаў, які амаль усю кар'еру правёў на іншых флатах.