Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які забіў шчанюка ў пад'ездзе дома ў Мінску, паведаміла ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Паводле яе слоў, дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па двух пунктах: жорсткае абыходжанне з жывёлай і хуліганства.
Следства высветліла, што ўвечары 25 чэрвеня, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, мінчанін 1961 года нараджэння ў тамбуры кватэры аддзяліў галаву шчанюка ад тулава, пасля чаго выкінуў на ўсеагульны агляд на лесвічны марш ўваходу ў пад'езд.
Праводзяцца следчыя дзеянні, у рамках якіх супрацоўнікі міліцыі, спецыялісты галоўнага камітэта судовых экспертыз узаемадзейнічаюць і высвятляюць усе дэталі таго, што адбылося. Прызначаны экспертныя даследаванні.
0
0
0
0
0
0