Расійская кампанія vsemayki.ru распачала продаж саколак з прынтамі беларускага арнаменту, Беларусі і Лукашэнкі.
Асартымент саколак, звязаных з Беларуссю, дастаткова вялікі.
Ёсць усе памеры ад XS да 6XL.
У сярэднім кошт адной такой саколкі каля 1200 расійскіх рублёў (37,2 рубля ці 372 000 недэнамінаваных беларускіх рублёў).
Кампанія дастаўляе саколкі не толькі па Расіі і ў Беларусь, але і ў Казахстан, Кіргізію, Арменію і Украіну.
Ёсць даволі эксцэнтрычныя варыянты.
Ці падабаецца вам такі дызайн саколак? Абмяркоўвайце!