У суд Чыгуначнага раёна Гомеля 12 ліпеня паступіла на разгляд крымінальная справа ў дачыненні да 36-гадовага мясцовага жыхара.

Мужчына абвінавачваецца па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (асабліва злоснае хуліганства), паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

Інцыдэнт здарыўся сёлета ў красавіку позна ўвечары каля прыпынку грамадскага транспарту ў прыгарадзе Гомеля, у пасёлку Касцюкоўка.

Мясцовы жыхар пачаў чапляцца да дзвюх дзяўчат, да спіны адной з іх прыставіў газавы пісталет і загадаў не рухацца. Сяброўка дзяўчыны, якая знаходзілася на сёмым месяцы цяжарнасці, папрасіла прыбраць пісталет, але той навёў зброю на яе твар і стрэліў.

Пацярпелая не атрымала цялесных пашкоджанняў, але перанесла стан шоку.

На крыкі прыбеглі мінакі, якія затрымалі хулігана і перадалі міліцыі.

У мужчыны не было дазволу на нашэнне такога тыпу зброі. Суд можа пакараць яго пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?