Reuters.com

Reuters.com

«Сакратар Клінтан выйграла намінацыю ад дэмакратаў, і я віншую яе з гэтым. Яна пойдзе на выбары ад Дэмакратычнай партыі, і я маю намер зрабіць усё, што ў маіх сілах, каб дапамагчы ёй стаць наступным прэзідэнтам ЗША», — гаворыцца ў заяве на сайце Сандэрса.

Сандэрс падзякаваў 13 мільёнам амерыканцам, што прагаласавалі за яго, і сказаў што на прэзідэнцкіх выбарах Клінтан будзе найлепшым кандыдатам, прычым «з велізарным адрывам». Былому кіраўніку Дзярждэпартамента ЗША трэба будзе супернічаць з мільярдэрам Дональдам Трампам, які будзе намінаваны ад рэспубліканцаў.

Сандэрс ў сваім выступе паабяцаў працягнуць «палітычную рэвалюцыю»: менавіта так успрымаюць прыхільнікі яго кампанію, праведзеную пад сацыялістычнымі лозунгамі і нечакана змусіўшую Клінтан пазмагацца за намінацыю.

«Цяпер наша задача — пераканацца, што наша прагрэсіўная праграма будзе ўвасоблена ў жыццё дэмакратычным сенатам і кангрэсам і прэзідэнтам Хілары Клінтан», — рэзюмаваў сенатар.

З таго часу, як стала зразумела, што Сандэрс не будзе намінаваны ў 2016 годзе, і Трамп, і Клінтан працягваюць спробы прыцягнуць яго даволі шырокі электарат на свой бок. Трамп пры гэтым часта кажа пра сувязь Клінтан з Уол-стрыт і «вялікімі грашыма», а Клінтан нагадвае пра антымігранцкія пазіцыі Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?