У сацыяльнай сетцы Instagram новая хваля вар'яцтва — у трэнды прабіліся фота з хэштэгам #fishbra. У перакладзе на беларускую — «рыба станік».
Пад гэтым хэштэгам тысячы дзяўчат выкладаюць фота, на якіх прыкрываюць свае грудзі рыбамі.
У гэтым уся «фішка» — круцейшы той, у каго найбольш незвычайная рыба.