Зонд «Юнона», запушчаны амерыканскім касмічным агенцтвам НАСА для даследавання Юпітэра, перадаў першыя здымкі пасля таго, як ён 5 ліпеня выйшаў на арбіту гэтай планеты.

На фатаграфіі бачная асветленая частка планеты і тры буйныя спадарожнікі — Іа, Ганімед і Еўропа. Чацвёрты вялікі месяц — Каліста — на здымак не патрапіў.

У цяперашні час «Юнона» аддаляецца ад Юпітэра па эліптычнай траекторыі, аднак зноў наблізіцца да планеты ў жніўні, што дазволіць зрабіць здымкі яшчэ больш высокай якасці.

Дзякуючы перададзеным здымкам, стала зразумела, што абсталяванне «Юноны» спраўна, нягледзячы на сур'ёзнае радыяцыйнае апрамяненне ад Юпітэра.

Да гэтага часу ніводзін зонд не падыходзіў так блізка да Юпітэра, бо яго радыяцыйныя паясы могуць цалкам знішчыць электроніку на борце касмічнага апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?