Найбольш учора пацярпеў Дзяржынск

Найбольш учора пацярпеў Дзяржынск

Як паведамляе прэс-служба МНС, пашкоджаны дахі 78 жылых дамоў, 3 аб'ектаў сацкультбыту, 1 вытворчага будынка і 38 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Зафіксаваныя 111 выпадкаў падзенняў дрэў у Мінскай (95 выпадкаў у Дзяржынскім р-не) і Гомельскай абласцях, пацярпелых няма.

У Дзяржынску і Мінскім раёне былі падтоплены 18 прыватных падворкаў і падвалы двух шматпавярховых жылых дамоў.

Парывісты вецер паваліў дрэвы на чыгуначныя шляхі на перагоне Негарэлае — Койданава — Фаніпаль.

Саставы ішлі ў абодвух напрамках па адным шляху. У выніку адбылася затрымка руху (ад 8 хвілін да 55 хвілін) 12 пасажырскіх і 4 грузавых цягнікоў. У 21:43 рух чыгуначнага транспарту быў адноўлены.

З-за пашкоджанняў надземнага газаправода з-за паваленага дрэва ў Дзяржынску без газазабеспячэння заставаліся будынкі ПУП «МАФ» (вытворчасць лакафарбавых вырабаў). Тэхналагічны працэс не парушаны.

Становішча па стане на 09:58

У Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці без электразабеспячэння заставаліся 7 населеных пунктаў і горад Хойнікі. У 21:19 электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў было адноўлена.

Па дадзеных ДВА «Белэнерга», усяго на тэрыторыі краіны былі абясточаныя 276 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна выпраўляюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 06.00, 13 ліпеня, застаюцца без электразабеспячэння 10 населеных пунктаў, 1 сельскагаспадарчы будынак і 34 трансфарматарныя падстанцыі ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя прагназуецца, што каля 21.00 13 ліпеня навальнічны фронт пакіне тэрыторыю рэспублікі.

Нагадваем, што і на сённяшні дзень сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?