У электрадэпо Мінскага метрапалітэна пройдзе выязное судовае пасяджэнне. Судзіць будуць жыхарку Жодзіна, якая ў маі адмовілася ад надгляду торбы ў вестыбюлі і ўдарыла інспектара аховы сталічнай падземкі.

Фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Фота Яўгена Ерчака, Tut.by

Інцыдэнт адбыўся 17 мая ў вестыбюлі станцыі метро «Уручча». Інспектар аховы службы бяспекі падземкі спыніў пасажырку і папрасіў даць ручную паклажу на дагляд.

«У жанчыны ў руках была велізарная торба. Яна адмовілася прайсці ў пакой для надгляду, але ўсё роўна нахабна паспрабавала трапіць у метро. Потым ўдарыла інспектара па твары і некалькі разоў — па руках», — распавядаюць у судзе Першамайскага раёна.

Грамадзянку затрымалі, супраць яе распачалі крымінальную справу — за ўжыванне гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая ахоўвала грамадскі парадак. Цяпер жыхарка Жодзіна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Вядома, што яна нарадзілася ў 1965 годзе і з'яўляецца рамесніцай.

Судовае пасяджэнне па гэтай справе вырашылі зрабіць выязным, яно адбудзецца 21 ліпеня ў 9.30 у вялікай актавай зале электрадэпо Мінскага метрапалітэна (Мінск, Фабрыцыуса, 24). Як адзначаюць у судзе, паседжанне «можа быць павучальным».

У сталічнай падземцы аб'явы з прычыны надгляду сёння нярэдка гучаць па гучнай сувязі. Пасажырам паведамляюць, што іх ручную паклажу могуць праверыць. Тым, хто адмаўляецца ад гэтага, маюць права адмовіць у перавозцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?