Рэпетыцыі трывалі тры тыдні, а ў здымках задзейнічалі квадракоптар.

Здымкі кліпа праходзілі ў Лошыцкім парку, каля маляўнічых руінаў вадзянога млына 1901 года.

Песня «Родны край» Сяргея Міхалка (BRUTTO) была абраная нездарма: з вуснаў дзяцей яна набывае новыя, нечаканыя сэнсы, прымушае задумацца.

У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.

Гітара: Уладзімір Пыльчанка.

Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.

«Мова Нанова» зняла правакацыйны ролік з Vinsent’ам і прыгожымі дзяўчатамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру