Двое маладых хлопцаў адпачывалі на лецішчы недалёка ад Мінска. Плота ў іх з суседзямі няма, і аднойчы, развесяліўшыся, маладыя людзі распрануліся і сталі бегаць па сваім участку галышом. Суседцы гэта не спадабалася, і яна напісала на хлопцаў заяву ў міліцыю. Пазней маладым людзям патэлефанавалі міліцыянты і правялі прафілактычную размову. Але маладыя людзі вырашылі і далей практыкаваць хаджэнне па сваім участку галышом. А суседка прыстрашыла і далей скардзіцца на хлопцаў у міліцыю.

— Ніякіх акрэсленых заканадаўчых нормаў пра тое, ці можна на сваім балконе або ўчастку хадзіць голым або нельга, няма, — распавёў начальнік прэс-службы УУС Мінскай вобласці Яўген Сачак. — Але ў такой сітуацыі лепш кіравацца здаровым сэнсам. Калі чалавек знаходзіцца аголеным на сваім балконе на першым паверсе шматкватэрнага дома і пры гэтым гэта выклікае незадаволенасць з боку мінакоў, то тут магчымы выклік супрацоўнікаў міліцыі. Яны прыедуць і правядуць прафілактычную размову. Але трэба зыходзіць з кожнай канкрэтнай сітуацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру