Пра здарэнне напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

«12 ліпеня ў Бабруйску з балкона кватэры на чацвёртым паверсе дома на вуліцы Крылова выпала сямігадовая дзяўчынка. Са шматлікімі траўмамі яе павезлі ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу.

Трагедыя адбылася ў той момант, калі дзіця заставалася дома адно. Па некаторых дадзеных дзяўчынка падставіла крэсла і выскачыла».

«Дакладныя абставіны інцыдэнту высвятляюць следчыя Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта», — напісала Аксана Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0