Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі апублікавала заяву з нагоды неўзгаднення душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы.

На фота а. Леў Баханэк, katolik-gomel.by

На фота а. Леў Баханэк, katolik-gomel.by

Рашэнне ў дачыненні трох каталіцкіх святароў перагледжана: яны застаюцца ў Беларусі

«Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якія ўзначаліў спецыяльны пасланнік Святога Айца Францішка Яго Эмінэнцыя арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР, былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы:

дамініканіна а. Рамана Шульца — пробашча парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальнага францішканіна а. Леха Баханэка — пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблата а. Ежы Катоўскага  — пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н).

11 ліпеня г.г. я [Тадэвуш Кандрусевіч] разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобл. Яго Эксцэленцыяй біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх пацягнуць сваё служэнне.

Аднак з вялікім жалем павінен паведаміць, што мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі.

Гэтыя святары доўга і вельмі плённа служылі вернікам Беларусі — будавалі і рамантавалі касцёлы, катэхізавалі, займаліся хрысціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі, дабрачыннасцю і г.д. Дастаткова толькі паглядзець на касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы, які дзякуючы намаганням а. Леха Баханэка OFM Conv са знішчанага паўстаў нанова як шэдэўр сакральнай архітэктуры! А колькі дзяцей штодзённа прыходзіць на зробленую ім пры касцёле пляцоўку для іх! А якія магчымасці ён стварыў юнакам, дзяўчатам і дарослым займацца спортам і весці здаровы лад жыцця! Не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі вядомыя арганізаваныя ім Дні моладзі, «Музычныя майстэрні» і Парафіяды!», — адзначаецца ў паведамленне курыі каталіцкай архідыяцэзіі.

Зварот падпісаны Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам з просьбай да святароў прачытаць яго вернікам 17 ліпеня падчас імшы ў касцёлах.

14 ліпеня рашэнне ў дачыненні трох каталіцкіх святароў перагледжана: яны застаюцца ў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0