Бура ў Мінску закранула і Нацыянальны аэрапорт.
— Так, у аэрапорце ёсць праблемы ў сувязі з бурай, — распавялі TUT.BY у авіякампаніі «Белавія». — Пашкоджаны некалькі самалётаў, у тым ліку і нашых. Ахвяраў і параненых няма.
У сувязі з умовамі надвор'я два самалёты «Белавія» былі вымушаныя сысці на запасны аэрадром у Гомель — там прызямліліся рэйсы з Тэль-Авіва і Ларнакі. Яшчэ адзін самалёт, які ляцеў з Амстэрдама, вымушаны быў сысці ў Вільню.
— Яны ўжо вяртаюцца ў Мінск.
0
0
0
0
0
0