Сёння на Мінск наляцеў магутны шторм З-за таго, што на 6-ай станцыі Вострава пад Мінскам знікла электрычнасць, без вады засталіся чатыры раёны сталіцы: Заводскі, Ленінскі, Партызанскі і Кастрычніцкі.
Паступова водазабеспячэнне аднаўляецца, але ў некаторых з кранаў да гэтага часу не ідзе ні кроплі. У раёнах, дзе праблема па-ранейшаму ёсць, з'явіліся спецыяльныя цыстэрны з вадой. Вось гэтая, напрыклад, стаіць на вуліцы Асаналіева. І да яе выстраіліся вялізныя чэргі!





