Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прызначыла былога мэра Лондана Барыса Джонсана кіраўніком міністэрства замежных спраў і вызначылася з яшчэ некалькімі ключавымі міністрамі свайго кабінета.
Барыс Джонсан быў адным з найбольш актыўных прыхільнікаў выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Пасля поспеху на рэферэндуме ён лічыўся фаварытам у барацьбе за пасаду прэм'ер-міністра, але адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру.