З-за непагоды на тэрыторыі Беларусі ў мінулыя суткі былі абясточаны 1126 населеных пунктаў, 141 сельскагаспадарчы будынак. «Пакуль застаюцца без электразабеспячэння 187 населеных пунктаў і 12 сельгасбудынкаў. Адключэнні ліківідуюцца авраыйнымі брыгадамі», - удакладнілі ў МНС.

Паводле аператыўных звестак, з-за праходжання навальнічнага фронту 13 ліпеня з парывамі ветру да 21 м/с пацярпелі 510 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і Мінска. «Пашкоджаны дахі 622 жылых дамоў, 13 аб'ектаў сацкультбыту, 6 вытворчых і 89 сельскагаспадарчых будынкаў, адбылося абрушэнне дзвюх воданапорных вежаў у вёсках Натальеўск Чэрвеньскага раёна і Пекалін Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці», - праінфармавалі ў МНС.

Акрамя таго, зафіксавана 4250 выпадкаў падзення дрэў у Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і Мінску (3611 з агульнай колькасці), з іх 447 упалі на транспартныя сродкі. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўванні і прыбіранні такіх дрэў - расчышчана 16 участкаў дарог агульнай працягласцю 4,1 км.

«Па медыцынскую дапамогу ва ўстановы аховы здароўя звярнуліся 36 чалавек, з іх 7 шпіталізаваны», - адзначылі ў МНС.

На тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск пашкоджаны паветраныя судны на зямлі, маюцца пашкоджанні вытворчых будынкаў і сродкаў наземнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі.

Таксама з-за адключэння электразабеспячэння кантактных ліній адбылося 26 спыненняў руху цягнікоў. «Час затрымкі склаў ад 15 хвілін да дзвюх гадзін 35 хвілін», - расказалі ў выратавальным ведамстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру