Здаецца, часы штыкавых і сабельных баёў адышлі ў мінулае яшчэ падчас Першай сусветнай вайны, калі на полі бою сталі панаваць кулямёты і артылерыя.

Аднак амаль кожны новы канфлікт сведчыць, што рукапашны бой застаецца не толькі важным элементам псіхалагічнай падрыхтоўкі байца, але і можа дапамагчы яму ў рэальным баявым сутыкненні.

Жаўнер САС у Іраку.

У ліпені гэтага года баец Спецыяльнай авіяцыйнай службы (САС, SAS), які разам з іракскімі жаўнерамі ўдзельнічаў у баях у Эль-Фалуджы, патрапіў у засаду баевікоў так званай «Ісламскай дзяржавы», паведамляе часопіс Soldier of Fortune.

Брытанскія і амерыканскія спецпрызначэнцы не першы год дапамагаюць Іраку ваяваць з ісламістамі.

27-гадовы брытанскі сяржант аказаўся адрэзаны ад сваіх і расстраляў усе патроны, у выніку чаго застаўся толькі з халоднай зброяй — калісьці падораным яму баявым нажом непальскіх горцаў (гуркхаў).

«Калі ў яго скончыліся патроны, баевікі спрабавалі ўзяць яго ў палон. Калі яны падышлі, ён знянацку выхапіў кукры (баявы нож) і пачаў рубіць», — распавядае крыніца ў САС.

«Ён знёс галаву першаму, перарэзаў горла другому і забіў трэцім ударам яшчэ аднаго. Затым атакаваў яшчэ траіх. Баявікі «ІД» у паніцы пабеглі, што дазволіла жаўнеру дапамагчы параненым», - цытуе крыніцу dailystar.co.uk

«Калі ён вярнуўся да іракцаў, яны падумалі, што ён сур'ёзна паранены, бо быў весь у крыві, аднак гэта была не ягоная кроў», — піша газета.

Такім чынам, маральны эфект, які аказвае на праціўніка нечаканая рашучая атака з халоднай зброяй, у пэўных (скажам шчыра, вельмі рэдкіх) выпадках сапраўды можа пераламіць ход бою нават у часы беспілотнікаў і лазерных прыцэлаў.

Гуркхі са сваімі баявымі нажамі на брытанскай службе падчас трэніроўкі.

Гуркхі — племя непальскіх горцаў, якія з 1815 году ідуць дабраахвотнікамі ў асобыя часткі брытанскай арміі. Яны выкарыстоўваюць свае традыцыйныя баявыя нажы дагэтуль і адрозніваюцца вялікай адданасцю Брытаніі і сваім брытанскім калегам па арміі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру