Мінчанка Алена Глебка 14 ліпеня святкуе 112-годдзе. Яна з'яўляецца найстарэйшай жыхаркай беларускай сталіцы.

Як інфармуе БЕЛТА, раней Глебка жыла ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, працавала там у калгасе. Пазней яна пераехала ў сталіцу, жыве ў Маскоўскім раёне. У доўгажыхаркі 5 дзяцей.

Вядома, што ў Мінску жыве 57 чалавек, якім больш за 100 гадоў. 53 з іх — жанчыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру