Таксі з 1 жніўня павінны быць абсталяваны новымі прыборамі кантролю выручкі, паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-растлумачальнай работы Міністэрства па падатках і зборах.
З 1 жніўня юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, абавязаны прымяняць касавае абсталяванне з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў.
Сістэма кантролю касавага абсталявання дазваляе аператыўна выяўляць суб'екты гаспадарання, якія спрабуюць схаваць выручку, і адрасна праводзіць адпаведныя праверкі.
Раней ўстаноўка сродкі кантролю падатковых органаў на касавым абсталяванні стала абавязковай для шэрагу аб'ектаў, у тым ліку заправак.





