13 ліпеня транспартная пракуратура адхіліла хадайніцтва Следчага камітэта аб вызваленні Марыі Рымар пад заклад.

12 ліпеня Марыя Рымар была пераведзеная ў мінскае СІЗА №1, што знаходзіцца на вуліцы Валадарскага. Такім чынам, яна застаецца пад арыштам.

Нагадаем, Марыя Рымар была затрыманая пры рэгістрацыі на рэйс Мінск - Масква ў Нацыянальным аэрапорце «Минск-2» 7 ліпеня. Паводле адваката, яго падабароннай не спадабаўся асабісты дагляд, які праводзіўся ў сувязі з узмоцненым кантролем. У спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорта яна жартам паведаміла, што «траціл у яе ў сумцы» і на падставе гэтага была затрыманая па абвінавачванні ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку».

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру