У кірунку Мінска з боку Баранавічаў рухаецца новы навальнічны фронт. Улічваючы хуткасць ветру 60 км/г, можна меркаваць, што навальніца будзе ў сталічным рэгіёне праз 2—2,5 гадзіны, калі не будзе разагнаная вятрамі, але не зменіцца яго кірунак.
Абстаноўка па стане на 12:27
Нагадаем, што ўчора шквал над Мінскам прывёў да падтаплення вуліц, прыпынкаў, было павалена каля 100 дрэваў. Таксама дасталося ўсходняй частцы Віцебскай вобласці.