А вось відэа, пра якое ідзе гаворка:
Пазней Асю запрасілі на перадачу «Пусть говорят», дзе яна распавяла гісторыю, што здарылася з ёй у той дзень.
«Пасля ўрокаў усе выйшлі з класа і пайшлі выступаць. А я закапалася ў сваім заплечніку. Я заўсёды была невысокага росту, таму мяне не было бачна з-за партаў. І настаўніца закрыла кабінет. Я некалькі хвілін там сядзела, а потым зразумела, што мяне закрылі. Падбегла да дзвярэй, тузанула ручку — не адкрываюцца. Думаю, што ж такое? Грукаюся: «Эй, ну хто-небудзь! Падыдзіце! Я тут!» Усім раздалі шарыкі на вуліцы, і толькі пасля гэтага мяне адкрылі».
Фота са старонкі дзяўчыны «Укантакце».





