Да пікету падыходзілі вяскоўцы, якія выказвалі розныя думкі і меркаванні адносна выбараў. Юнак сказаў, што ён ставіць подпіс і спадзяецца, што жыццё ў нас палепшыцца, і мы станем жыць лепш.

Пікет у вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна па зборы подпісаў за Івана Шэгу.

Пікет у вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна па зборы подпісаў за Івана Шэгу.

Адна з жанчын, якая выходзіла з вясковай крамы, падыйшла да пікета і сказала, што яна вельмі хоча паставіць свой подпіс за доктара Івана Шэгу, але баіцца, што яе выганяць з працы.

Другая вясковая кабета адзначыла, што мы вельмі добра жывем, і яна свой подпіс за Івана Шэгу ставіць не будзе.

«Але, — прызналася кабета, — па прадукты два разы на месяц я езджу ў Беласток, хоць у Беларусі жыць добра і з гэтымі дэпутатамі, якія ёсць. Навошта выбіраць іншых?..».

Па словах сябра ініцыятыўнай групы Віктара Марчыка, на 13 ліпеня за Івана Шэгу ўжо сабрана 1500 подпісаў. Гэта найбольш за ўсіх астатніх, жадаючых зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?