Кiраўнiк краіны адзначыў, што конкурс дарыць мiльёнам людзей сапраўднае свята i з'яўляецца пляцоўкай мiру i дабра.

Аляксандр Лукашэнка прысудзiў беларускiм дзеячам культуры прэмiю за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

Прэмiю атрымалi народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага сімфанічнага аркестра імя П.І. Чайкоўскага Уладзімір Федасееў; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска Фёдар Поўны; скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Слабодчыкаў; архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Ігар Марозаў.

Прэміяй Саюзнай дзяржавы ўзнагародзiлi народнага артыста Беларусі і мастацкага кіраўніка ансамбля «Сябры» Анатоля Ярмоленку; кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава; паэта, уладальніка літаратурнай прэміі «Залаты купідон» Івана Юркіна.

Спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» кiраўнiк дзяржавы прысудзiў народнаму артысту Беларусі Міхаілу Фінбергу і Нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру Беларусi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?