Беларуская патрыятычная партыя вылучае на парламенцкіх выбарах 20 кандыдатаў. Такое рашэнне прынята на 12-м (пазачарговым) з'ездзе партыі, які прайшоў 14 ліпеня ў Мінску. Сярод прэтэндэнтаў — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Мікалай Улаховіч.

На з'ездзе таксама зацверджаны тэкст праграмы, з якой кандыдаты ад арганізацыі маюць намер выступаць на выбарах.

Цікавасць выклікае «гуманітарная частка» дакумента. У ёй сказана: «Мы выступаем супраць праграм «гендарнай роўнасці», якія навязвае нам Захад, калі мужчыны і жанчыны не адрозніваюцца адзін ад аднаго. Мы выступаем за традыцыйнае выхаванне падрастаючых пакаленняў, дзе хлопчык выхоўваецца як будучы мужчына — бацька, абаронца сям'і і Радзімы. Дзяўчынка адпаведна выхоўваецца як будучая маці, захавальніца сямейнага ачага. Ужо гэта забяспечыць нараджальнасць і скароціць колькасць сем'яў, якія распадаюцца».

Акрамя таго, партыйцы выступаюць супраць «талерантнасці, што навязваецца нам Захадам», а таксама падтрымліваюць «непрыняцце грамадствам асобных з'яў, такіх як прапаганда гомасэксуалізму, нетрадыцыйных норм выхавання, легалізацыя наркотыкаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру