Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні прэзідэнту Францыі Франсуа Алянду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту 14 ліпеня ў Ніцы.

«З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі вестку пра бязлітасны тэрарыстычны акт, які адбыўся 14 ліпеня 2016 года ў Ніцы ў значны для ўсёй Францыі дзень, — гаворыцца ў спачуванні. — Вялікая колькасць загінулых і параненых мірных грамадзян, наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэсліваюць нечалавечую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?