Цэны на гасцініцы трэба зніжаць, заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной на пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Саўміне.
Паводле інфармацыі Міхаіла Партнога, загрузка гасцініц сёння складае 38,3%.
«Неабходна павялічваць колькасць падзейных мерапрыемстваў і працаваць з цэнамі», — мяркуе ён. Намеснік міністра звярнуў увагу, што гасцінічныя паслугі ў Беларусі часцяком каштуюць даражэй, чым у суседніх краінах.





