Мінчук Цімох Дранчук трапіў у аўтааварыю на сваім BMW з бел-чырвона-белым сцягам. Здарэнне адбылося на вуліцы Веры Харужай у Мінску. Іншы ўдзельнік аварыі аказаўся на баку.

Карыстальнік форума Onliner апублікаваў фота з месца ДТЗ.

Пасля гэтага работнікі Onliner.by вырашылі выставіць навіну пра аварыю на сайт. Пры гэтым бел-чырвона-белы сцяг… замазалі! 

Карыстальнікі абурыліся, заўважыўшы змены ў фатаграфіі. Пасля чаго здымак апрацавалі так, каб сцяг аказаўся за кадрам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?