Сілы абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) апублікавалі папярэджанне наконт гульні Pokemon GO, піша сайт газеты haaretz.
Аддзел інфармацыйнай бяспекі ізраільскай арміі нагадвае, што гульня патрабуе інфармацыю пра месцазнаходжанне чалавека і аб'ектах, якія знаходзяцца побач з ім.
Да таго ж гэтая інфармацыя можа патрапіць у адкрыты доступ у інтэрнеце. Гэта стварае небяспеку для вайскоўцаў.
Сацыяльныя сеткі і розныя мабільныя налады стварылі для армейскіх камп'ютаршчыкаў, хакераў, разведчыкаў і журналістаў абсалютна новую прастору для дзейнасці.
З-за неасцярожнага карыстання сацыяльнымі сеткамі ў агульны доступ жаўнеры ўжо адправілі шмат сакрэтнай інфармацыі - дзякуючы гэтаму, напрыклад, міжнародная група Bellingcat высачыла шлях расійскай сістэмы СПА «Бук», якая збіла малайзійскі лайнер у небе Украіны. Таксама аказаліся ў адкрытым доступе сведчанні прысутнасці на Данбасе расейскіх жаўнераў.





