Фота euroradio.fm.
У топе найбольш запатрабаваных:
- «Акцёрскае мастацтва» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — 13,4 чалавека на месца,
- «Дызайн (камунікатыўны)» у Беларускім дзяржаўным універсітэце — 17,0,
- «Электразабеспячэнне» ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце — 11,2.
- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» ў Полацкім дзяржаўным універсітэце — 8,4,
- «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» у Беларуска-Расійскім універсітэце — 9,1,
- «Псіхалогія» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя Максіма Танка — 6,9.
Прыём дакументаў ад абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на дзённай бюджэтнай форме завяршыўся 14 ліпеня. Цяпер прыёмныя камісіі праводзяць аналіз.
Залічэнне на бюджэт завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя ВНУ — 22 ліпеня, у творчыя — 28 ліпеня).





