Фота Дар'і Буракінай, tut.by.

Фота Дар'і Буракінай, tut.by.

— Да 1 студзеня 2017 года мы плануем прыбраць драўніну на даступных месцах і да 1 сакавіка — на цяжкадаступных, — паведаміў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч. — У нас ужо ёсць досвед уборкі такіх лесасек. У 2008-м мы ліквідавалі наступствы моцнага ўрагану ў Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах. Аднак, калі тады галоўнымі былі бензапіла, вальшчык і лесаруб, то цяпер стаўка на тэхніку — харвестары і форвардары.

Наводзіць парадак у лясах будуць спецыялісты з усёй краіны. Дапамагаць, напрыклад, Смалявіцкаму раёну возьмуцца лясгасы Мінскай вобласці, а Чэрвеньскаму — лясгасы пяці астатніх абласцей.

— Рабіць усё будзем аператыўна. Тэхніка будзе працаваць круглыя суткі. Аператары і іх кіраўнікі паселяцца ў вагончыках з усімі выгодамі наўпрост каля лесу, — працягвае Міхаіл Амельяновіч. — У выпадках, калі на месца прыедзе шмат рабочых, іх размесцяць у вёсцы ці намётавым лагеры. Са святлом, вадой, забяспечаць цэнтралізаванае харчаванне.

Дапамагаюць леснікам разграбаць лясныя завалы і прыватнікі, што займаюцца лесам. Драўніна з пацярпелых ад буры тэрыторый у асноўным пойдзе на прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам». Лішак, у тым ліку дробнатаварная драўніна, пойдзе на экспарт. Галоўныя пакупнікі — Польшча, краіны Прыбалтыкі і Скандынавіі.

Набываць саджанцы, каб аднавіць пашкоджаныя лясы, Мінлясгас не плануе.

— Пасадкавага матэрыялу ў нас дастаткова, — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?