Бізнэсмен Уладзімір Япрынцаў атрымаў магчымасць задаць пытанні свайму былому бізнес-партнёру, а цяпер сведку абвіначання Юрыю Чыжу.

Уладзімір Япрынцаў (злева) і Юрый Чыж (справа).

Уладзімір Япрынцаў (злева) і Юрый Чыж (справа).

— Ты сам грошы на кампанію займаў? — звярнуўся Япрынцаў-старэйшы да Юрыя Чыжа.

— Займаў.

— Аддавалі заўсёды?

— Не заўсёды.

— А чаго на іх заяву не пісаў? Значыць, мне веры няма? А ведаеш, што мне вялікія грошы вінаватыя…

Чыж адзначыў, што ён прыцягваў грошы пад агульныя праекты.

— А на нас, калі мы не аддавалі своечасова, нехта ў КДБ пісаў? — пацікавіўся Япрынцаў.

На гэта Чыж адказаў, што ён і Япрынцаў нясуць кансалідаваную адказнасць па даўгах.

— Ты ведаў, што я падпісваў паперы ад кампаніі? — спытаў Уладзімір Япрынцаў.

— Постфактум.

— А, так я, выходзіць, краду дакументы… А ёсць у матэрыялах справы — ты мне кажаш: «Валодзя, трэба спыняць гэта падпісваць» … Калі мы пераафармлялі долі, мне стала нядобра, я трапіў у рэанімацыю. Ты ведаў, што я трапіў у рэанімацыю?

— Ведаў.

— А што нават не патэлефанаваў?

— Навошта гэтыя пытанні? — незадаволена спытаў Чыж.

— А маральнае аблічча? Гэта важна ведаць, — растлумачыў Япрынцаў-старэйшы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?