Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

16 ліпеня актывісты спартыўна-патрыятычнага клуба «Ваяр» пры «Маладым фронце» арганізавалі талаку ў Курапатах, дзе даводзілі да ладу мемарыял пасля стыхіі, якая разгулялася напярэдадні.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

— Мы адправіліся на рынак падтачыць пілу, і, пакуль чакалі, да нас падышло чалавек сем і са словамі «Мы за расейскіх — гэта наша зямля» пачалі ўжываць сілу, біць па тварах, — распавёў адзін з удзельнікаў суботніх падзей Сяргей Стрыбульскі. — Ім не спадабаліся герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Паводле яго слоў, маладафронтаўцы ў адказ сілу не ўжывалі, а толькі блакавалі ўдары і адразу выклікалі міліцыю. Супрацоўнік міліцыі сапраўды прыехаў, аднак да ўдзельнікаў канфлікту, па словах Стрыбульскага, не падыходзіў.

Актывісты «Маладога фронту» прыязджалі на «Экспабел» у нядзелю, каб абмеркаваць тое, што здарылася з удзельнікамі канфлікту і адміністрацыяй рынку, але нікога з завадатараў на месцы не было. Таму сёння актывісты прыехалі паўторна. Іх было каля 10 чалавек.

Відэа з сустрэчы на «Экспабеле» ў аўторак, 19 ліпеня:

Аднак асноўнага завадатая бойкі — Аляксандра Філімонава — не аказалася на месцы і сёння.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Удзельнік канфлікту з боку прадпрымальнікаў, які назваўся Яўгенам, сваю пазіцыю патлумачыў так:

— Я ўбачыў людзей з «Пагоняй», мне іх пазіцыя не спадабалася, я вырашыў ім зрабіць заўвагу.

Сам факт канфлікту ён не адмаўляў, але пра бойку нічога не сказаў.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Старшы адміністратар «Экспобела» Павал Астаповіч прыняў у актывістаў МФ зварот да адміністрацыі рынку і паабяцаў адказаць на яго ў вызначаныя тэрміны. Маладафронтаўцы заявілі, што таксама дашлюць зварот у Мінгандлю і пракуратуру.

Астаповіч паведаміў, што завадатар канфлікту Аляксандр Філімонаў не з'яўляецца арандатарам рынку, а толькі пастаўляе тавар. «З любым арандатарам, які будзе правакаваць падобныя канфліктныя сітуацыі, адміністрацыя рынку будзе разбірацца, таму што гэта не ў нашых інтарэсах. Я абяцаю правесці ўнутраную праверку таго, што здарылася», — запэўніў Павел Астаповіч.

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Фота: Аляксандр Васюковіч, TUT.BY

Акрамя таго, ён паабяцаў пагутарыць з іншымі прадаўцамі, высветліць імёны ўсіх удзельнікаў канфлікту і ўжыць меры.

— Любы чалавек мае права выказваць свае палітычныя погляды, і за гэта права яму нічога не павінна быць, — заявіў прадстаўнік адміністрацыі «Экспабела».

Кіраўнік «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч сённяшняй сустрэчай застаўся задаволены.

— Гэтыя людзі паказалі сваю «смеласць»: збаяліся і не прыйшлі. Гэтая сітуацыя абсалютна непрымальная. Людзі не лезлі да супрацоўнікаў рынку з агітацыяй, не лезлі ў слоўныя сваркі, проста ішлі міма, а на іх напалі, як у 90-я, — пракаментаваў ён суботні канфлікт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?