— Дзяўчына — па словах медыкаў, ёй не больш за 25 гадоў, асоба пакуль не ўстаноўлена, — пераязджала вуліцу Чыгуначную. Відавочцы кажуць, што рабіла яна гэта пад вуглом да пераходу. На які сігнал святлафора рухалася веласіпедыстка, яшчэ трэба будзе ўстанавіць следству, — распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Мінска Любоў Трапашка.

Наезд здзейсніў 54-гадовы кіроўца МАЗа — мужчына паварочваў направа са Шчорса і, паводле яго слоў, веласіпедыстку не бачыў. Як паведамляе з месца карэспандэнт TUT.BY, кіроўца грузавіка ў шоку ад таго, што адбылося.

На Чыгуначнай утварыўся вялізны затор — там працуе следча-аператыўная група.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?