Калі з вамі здарылася гісторыя, якую апісаў магіляўчанін «Укантакце», застаецца альбо пакінуць манету на памяць, альбо прыдумаць ёй іншае прымяненне.

Як тлумачыцца ў пастанове, плацежнымі з'яўляюцца манеты, якія маюць нязначныя пашкоджанні:

  • дробныя драпіны, саскрэбы металу, пацёртасці, кропкавыя выбаіны, задзірыны;
  • агульнае пацямненне паверхняў, лакальныя плямы, адсутнасць бляску паверхняў;

Разлічыцца можна і манетамі, на якіх заўважныя:

  • змены першапачатковай формы і памераў (скрыўленыя, прыплясканыя);
  • скажэнні выяў і надпісаў (літарных і лічбавых), якія ўтвораныя староннімі прадметамі;
  • напластаванні металаў, сплаваў, лакафарбавых матэрыялаў і іншых пакрыццяў;
  • сляды ўздзеяння высокіх тэмператур і агрэсіўных асяроддзяў (аплаўленне металу, закуродымленасць паверхні, уздуцце або адслаенне паверхневага пласта металу, трэшчыны, каразійныя разбурэнні металу);
  • дэфекты прадпрыемства-вытворцы.

Калі ж манета не захавала цэласнасці, напрыклад, яна падзеленая на часткі або ёсць скразныя адтуліны, то разлічыцца ёй ці абмяняць яе не атрымаецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна