Гродзеншчына — архітэктурная пярліна Беларусі. У культурнай спадчыне рэгіёна вядучую ролю адыгрываюць яго выдатныя архітэктурныя ансамблі. У іх суседнічаюць помнікі розных эпох і стыляў, у якіх адлюстравана складаная гісторыя гродзенскай зямлі.

Спачатку нас чакае аглядная экскурсія ў Лідзе, якая пазнаёміць з галоўнай славутасцю горада — знакамітым замкам, які стаіць на беразе возера. Перад вачыма ва ўсёй сваёй моцы паўстануць сцены двухметровай таўшчыні, якія адбівалі шматлікія напады крыжакоў, вежы і баявыя галерэі замка.

Затым дарога прывядзе ў вёску Мураванка, дзе захавалася ўнікальная царква-крэпасць пачатку XVI ст. — храм, які спалучаў ў сабе дзве функцыі — сакральную і абарончую.

Гродна - адзін з самых старажытных культурных і гістарычных цэнтраў краіны, дзе вы зможаце пазнаёміцца з тысячагадовай гісторыяй горада, яго найлепшай архітэктурай, культурнай спадчынай і галоўнымі славутасцямі. Аглядная экскурсія пазнаёміць са Старым замкам на высокім беразе Нёмана, палацам Новага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквой, Фарным касцёлам Францыска Ксаверыя - выдатным помнікам архітэктуры XVI-XVII стст., касцёлам Божай Маці Анёльскай і кляштарам францысканцаў і іншымі помнікамі.

Кошт вандроўкі: 45 рублёў на чалавека.

Праграма тура тут.

Анлайн-браніраванне

Каляндар экскурсій

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 7652545, (29) 6506102 (Лідзія).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0